Кобрыньскі суд апраўдаў Алеся Меха
Грамадскі актывіст Алесь Мех апраўданы ў судзе Кобрыньскага раёна. Суддзя Ала Богнат палічыла тлумачэнні міліцыянта недастатковымі, каб пакараць Меха за непадпарадкаванне міліцыі.
Актывіст змог даказаць, што на яго знянацку і імгненна напалі людзі ў чорным і чорных масках і для непадпарадкавання ў яго не было часу. Напаўшыя на іх з Дзмітрыем Чарніцкім павалілі і пачалі біць нагамі ў жывот, душыць, заламілі рукі і надзелі кайданкі. У Меха гематомы ад кайданкоў, лопнуў крывяносны сасуд у воку ад таго, што душылі за шыю. Ён прайшоў медычны агляд і зафіксаваў цялесныя пашкоджанні. Алесь задаволены рашэннем суда:
— Суддзя цвяроза ацаніла, што адбылося, цвяроза ацаніла паказанні сведкаў, якія былі тут з нашага боку, і менавіта паказанні вось гэтых міліцыянтаў. І яна зразумела, што ў паказаннях міліцыянтаў ёсць хлусня.
Паводле Алеся Меха, прычынай іх брутальнага затрымання стала знойдзенае праслухоўваючае прыстасаванне ў кватэры 30-гадовага Дзмітрыя Чарніцкага:
— Гэта, каб мы не расказалі ўсім людзям, што мы знайшлі ў гэтай кватэры, а менавіта, праслухоўваючае абсталяванне. А чаму гэтае абсталяванне паставілі ў кватэры? З той нагоды, што той жа Зміцер з’яўляецца прыхільнікам незалежнасці краіны, а ім вельмі цікава як сябе паводзіць моладзь.
Дзмітрый Чарніцкі
Экс-кандыдат на выбарах у Палату прадстаўнікоў Алесь Мех упэўнены, што ўлада такім чынам рыхтуецца да магчымых выступаў пратэсту восенню.
Актывіст будзе абскарджваць дзеянні міліцыянтаў, якія яго гвалтоўна затрымалі і катавалі.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя