Колькасць хворых на рак у Беларусі за 10 год узрасла на 35%



У Сусветны дзень барацьбы з ракам, які штогод выпадае на 4-га лютага, медыкі заклікаюць беларусаў прайсці дыягностыку, каб папярэдзіць цяжкія захворванні і быць упэўненымі ў стане свайго здароўя.

“Для беларускага грамадства, галоўная праблема рака заключаецца ў познім выяўленні”, – кажа ўрач-анколаг Уладзімір Клімаў:

– Асноўная праблема нашай анкалогіі – людзі звяртаюцца надта позна, пасля з’яўлення першых прыкмет захворвання. Медычныя абследаванні, дыспансерызацыя – тое, дзякуючы чаму можна знізіць рызыку захворвання анкалогіяй да 95%.

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ў Беларусі за апошнія 10 год колькасць грамадзян хворых на рак узрасла на 35 адсоткаў. У беларускіх анкалагічных установах на ўліку знаходзяцца 250 тысяч грамадзян.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота dp.ru