Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 кастрычніка ўзрасла да 9 495,8 тыс. чалавек



Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 кастрычніка бягучага года склала 9 495,8 тыс. чалавек, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Колькасць насельніцтва рэспублікі за трэці квартал узрасла на 0,3 тыс. чалавек (на 1 ліпеня яна была 9 495,5 тыс. чалавек).

Як раней паведамлялася, на пачатак бягучага года ў краіне пражывалі 9 505 тыс. чалавек. Па колькасці насельніцтва Беларусь займае 92-е месца ў свеце, 17-е месца сярод еўрапейскіх дзяржаў, шостае месца сярод краін СНД.

Паводле аператыўных статыстычных даных, за дзевяць месяцаў бягучага года ў рэспубліцы зарэгістравана 53 207 шлюбаў, афіцыйна скасавана 23 138 шлюбаў.

belta.by