Колькасць палітвязняў на Берасцейшчыне вырасла да 206 чалавек



206 – да такой лічбы вырасла колькасць палітвязняў на Берасцейшчыне. Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці працягваюць дадаваць у спіс тых, хто праходзіць па крымінальных палітычна матываваных артыкулах.

Чарговым палітвязнем прызнаны Аляксандр Шышко. На дадзены момант знаходзіцца ў СІЗА №1 у Менску. Жыхар горада Пружаны Берасцейскай вобласці быў затрыманы ў кастрычніку бягучага года. Выступае падазраваным па частцы 1 артыкула 342 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або „групавыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак”.

Агулам па рэспубліцы палітвязнямі прызнана ўжо 907 чалавек. Фактычна кожны чацвёрты – жыхар Берасцейшчыны. Пры гэтым да палітвязняў не прылічваюцца тых, хто знаходзіцца на „хіміі” або „хатняй хіміі”.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя.