Колькасць палітвязняў павялічылася на дзевяць і дасягнула 645



Беларуская праваабарончая супольнасць у заяве ад 23 жніўня прызнала палітвязнямі яшчэ дзевяць чалавек.

У спіс асоб з такім статусам уключаныя:

— Наталля Турава (прыгавораная да аднаго года і аднаго месяца пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі судом Ленінскага раёна Брэста 18 жніўня 2021 года па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса за абразу прэзідэнта і па ч. 1 арт. 377 КК за пашкоджанне пратакола);

— Юрый Серабро (прыгавораны да паўтара года пазбаўлення волі судом Кастрычніцкага раёна Віцебска 13 жніўня 2021 года па ч. 1 арт. 368 КК);

— Аляксандр Ігнатовіч (прыгавораны да двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (утрымліваецца ў ПУАТ) 10 жніўня 2021 года судом Ленінскага раёна Магілёва па арт. 369 КК за абразу супрацоўніка органаў унутраных спраў у каментарах у інтэрнэце);

— Юрый Вінічук (прыгавораны да паўтара года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (накіраваны для адбыцця пакарання) 9 чэрвеня 2021 года судом Брэсцкага раёна па арт. 368 КК);

— Аляксандр Юніцкі (прыгавораны да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (накіраваны для адбыцця пакарання) 11 чэрвеня 2021 года судом Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці па арт. 369 КК за абразу супрацоўніка АУС у каментарах у інтэрнэце);

— Сяргей Бурак (прыгавораны да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (накіраваны для адбыцця пакарання) 7 чэрвеня 2021 года судом Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці па арт. 368 КК і па арт. 370 КК за здзек з дзяржаўных сімвалаў);

— Уладзімір Шурубейка (прыгавораны да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (накіраваны для адбыцця пакарання) 20 мая 2021 года судом Маскоўскага раёна Брэста па арт. 369 КК за абразу супрацоўніка КДБ);

— Сяргей Балахонаў (прыгавораны да года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі 23 жніўня 2021 года судом Кастрычніцкага раёна Віцебска па ч. 1 арт. 368 КК);

— Анатоль Сівец (прыгавораны да двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (накіраваны для адбыцця пакарання) 5 чэрвеня 2021 года судом Маскоўскага раёна Мінска за нанясенне пратэстных надпісаў па арт. 339 КК).

Агульная колькасць палітвязняў дасягнула 645. Яшчэ 90 чалавек маюць статус былых палітвязняў (пераследаваліся ў 2020—2021 гадах).

БелаПАН