Колькасць палітвязняў у Беларусі перавысіла 600
Колькасць фігурантаў крымінальных спраў, якіх беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі, перавысіла 600.
30 ліпеня ў спіс палітвязняў уключаныя сем чалавек:
— Максім Сарычаў (судом Слонімскага раёна (Гродзенская вобласць) прыгавораны да года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ) паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса за абразу супрацоўніка органаў унутраных спраў у тэлеграм-чаце);
— Яўген Цітоў (год абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ паводле арт. 370 КК за сарваны дзяржаўны сцяг; суд Жлобінскага раёна (Гомельская вобласць));
— Давід Шаракоў (два гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ паводле арт. 369 КК за абразу былога намесніка міністра ўнутраных спраў Аляксандра Барсукова ў тэлеграм-чаце; суд Віцебскага раёна);
— Сяргей Велікародны (паўтара года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 368 КК за абразу Аляксандра Лукашэнкі; суд не названы);
— Ілля Дзярагін (тры месяцы арышту паводле арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі, суд Бабруйскага раёна і Бабруйска (Магілёўская вобласць));
— Юрый Кавалёў (год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі, суд Буда-Кашалёўскага раёна (Берасцейская вобласць));
— Дзмітрый Краўцоў (тры месяцы арышту паводле арт. 370 КК за здзек з дзяржаўнага герба, суд Дрыбінскага раёна (Магілёўская вобласць)).
Праваабаронцы лічаць крымінальны пераслед названых людзей палітычна матываваным і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.
Агульная колькасць палітвязняў у краіне дасягнула 606. Статус былых палітвязняў маюць 76 чалавек.
