Колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі перавысіла 86 тысяч



Колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі CОVID-19 у Беларусі дасягнула 86.392 (+658 за апошнія суткі), памёр 921 чалавек (+5), паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Другія суткі запар прырост выпадкаў інфекцыі перавышае 600, захворванне працягвае расці. 15 кастрычніка, згодна з афіцыйнай статыстыкай, было 613 новых выпадкаў і пяць смерцяў.

Міністэрства аховы здароўя адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачуняла і выпісана 78.990 пацыентаў (407 за апошнія суткі).

Праведзена 2.170.047 тэстаў на каранавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 25.503.

Міністэрства аховы здароўя з вясны не публікуе статыстыку захварэлых па абласцях і Менску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх. Больш за пяць месяцаў міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемстваў на гэтую тэму.

belapan.by