Колькасць прызнаных палітвязняў у Беларусі перавысіла тысячу
5 месяцаў таму
Колькасць прызнаных палітвязняў у Беларусі пераваліла за тысячу.

Праваабаронцы дадалі ў спіс яшчэ 12 чалавек.
Гэта Руслан Сінчукоў, Мікалай Берднікаў, Анатоль Выдрын, Дзмітрый Цыб, Мікалай Белазёраў, Мікалай Кавалеўскі, Мікіта Палеонак, Андрэй Корабаў, Мікалай Віцікаў, Алег Канавалаў, Андрэй Мышкавец і Арцем Жэрнак.
Такім чынам, агульная колькасць зняволеных па палітычных матывах у Беларусі цяпер складае 1007 асобаў.
[manual_related_posts]