Колькасць выбаршчыкаў у Берасці адмыслова заніжаецца ўладай



Такую інфармацыю агучыў актывіст Руху “За свабоду”, кандыдат у дэпутаты Берасцейскага гарадскога савета Дзяніс Турчаняк на прэс-канферэнцыі. Падрабязным аналізам па колькасці выбаршчыкаў актывіст займаўся з 2008 года. Ён высветліў, што толькі ў Берасці не ўлічана 47 тысяч выбаршчыкаў. Дзяніс Турчаняк лічыць такую недакладнасць уладаў свядомай. Гэта робіцца для павелічэння працэнтнай яўкі. Таксама, па словах Турчаняка, у межах выбарчых участкаў шмат неіснуючых дамоў або адміністрацыйных памяшканняў. Так быць не павінна, упэўнены Дзяніс Турчаняк:

– Што датычыць гэтага не ўключэння такой вялікай колькасці грамадзянаў.  Бо калі іх ўключыць, то колькасць выбаршчыкаў павялічыцца на 21%. Гэта шмат. Так не павінна быць. Гэта паўплывае на тое, што да ўлады прыйдзе група асобаў незаконным шляхам. Таму што выбары будуць сфальсіфікаваныя.

Паводле Дзяніса Турчаняка, ён звярнуўся з патрабаваннямі навядзення парадку ў колькасці выбаршчыкаў у розныя органы ўлады. Калі не будзе адтуль станоўчай рэакцыі, кандыдат у дэпутаты звернецца ў суд.

Цалкам размова ў гукавым фармаце:

Беларускае Радыё Рацыя