Колькасць выпадкаў COVID-19 на „Гродна Азот” дасягнула 130 чалавек
7 месяцаў таму
На Акцыянерным таварыстве „Гродна Азот” колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса павялічылася да 130 чалавек, пра гэта паведаміла карпаратыўнае выданне прадпрыемства, піша Sputnik.
На „Гродна Азот” каронавірус выяўлены ў 130 работнікаў. З іх 71 лічыцца здаровым, 59 чалавек хварэюць. На працягу апошняга тыдня лік эпізодаў COVID-19 сярод супрацоўнікаў хімічнага гіганта ў некаторыя дні павялічвалася на 10-13 чалавек у суткі.
У параўнанні з 17 чэрвеня колькасць заражаных COVID-19 павялічылася на 11 чалавек.
Пра сітуацыю з каронавірусам прадпрыемства інфармуе з канца красавіка. У канцы траўня колькасць выяўленых выпадкаў каронавіруса павялічылася да 54, з якіх лячэнне праходзілі 32 чалавекі, а 22 лічыліся здаровым.
Фота: sputnik.by