Колькасць выпадкаў COVID-19 у Беларусі перавысіла 87 тысяч



Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 87.063 (671 за апошнія суткі), памерла 925 чалавек (+4), паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Трэція суткі запар прырост выпадкаў інфекцыі перавышае 600, захворванне працягвае расці. 16 кастрычніка, згодна з афіцыйнай статыстыкай, было 658 новых выпадкаў і пяць смерцяў.

Міністэрства аховы здароўя адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачуняла і выпісана 79.429 пацыентаў (439 за апошнія суткі).

Праведзена 2.196.173 тэсты на каранавірусную інфекцыю, у тым ліку за мінулыя суткі — 26.126.

Міністэрства аховы здароўя з вясны не публікуе статыстыку захварэлых па абласцях і Мінску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх. Больш за пяць месяцаў міністэрства не праводзіць прэс-мерапрыемстваў на гэтую тэму.

belapan.by

Фота: Reuters