Конна-спартыўны клуб з’явіцца ў Зэльве



Галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Зэльвенскага райвыканкама Марына Сіцько паведаміла, што ў бліжэйшы час у Зэльве на тэрыторыі ўнітарнага камунальнага прадпрыемства міліярацыйных сістэм будзе адкрыты конна-спартыўны клуб.

Плануецца, што ён будзе дзейнічаць на зямельным участку прадпрыемства плошчай 0,40 гектараў. Тут пабудуюць стайню для ўтрымання коней, левады для арганізацыі верхавой язды і адкрыецца дзіцячы кафетэрый. У клубе будуць аказваць паслугі па навучанню верхавой яздзе, лячэбна-прафілактычнай яздзе для дзяцей з парушэннямі апорна-рухальнага апарата і катанню на конях. Акрамя таго, будзе арганізаваны пракат жывёл, у тым ліку і для фотасесіі з імі.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва