Краіны ЕЗ і Украіна пераходзяць на зімовы час



У ноч з суботы 28 кастрычніка на нядзелю 29 кастрычніка краіны Еўразвяза і Украіна пераходзяць на зімовы час. У гэтых краінах стрэлкі гадзіннікаў перавядуць на гадзіну назад. Беларусь час не змяняе.

Да 29 кастрычніка ў Беларусі няма розніцы ў часе з Літвой, Латвіяй і Украінай, пасля гэтага дня з’явіцца розніца ў адну гадзіну. Розніца з Польшчай з адной гадзіны павялічыцца да дзвюх.

Традыцыйна разам з пераходам краін-суседак Беларусі на зімовы час, змяняецца расклад міжнародных цягнікоў і аўтобусаў.

Прыкладам, цягнік з Кракава праз Варшаву і Беласток цяпер прыбывае ў Гародню ў 14.12 і адпраўляецца назад у 15.31. Ад 29 кастрычніка ён будзе прыбываць і адпраўляцца ў 15.12 і 16.31.

Час пераводзяць двойчы ў год – у апошнія выходныя сакавіка і кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]