Краязнаўцу прысудзілі 7 сутак за архіўнае фота



Віцебскага краязнаўцу Віктара Барысенкава асудзілі на 7 сутак. Прычынай стала за фота часоў Другой сусветнай вайны. На здымку вызваленага Віцебска, як ён апублікаваў, савецкія салдаты ў 1944 годзе разглядаюць трафейны нацысцкі сцяг са свастыкай. Краязнаўцу абвінавацілі ў «прапагандзе нацысцскай сімволікі».

Барысенкаў зазначыў, што гэта сапраўднае архіўнае фота, знятае фатографам-камуністам, якое знаходзіцца ў вольным доступе на дзясятках сайтаў. Суд прыняў гэта да ведама, аднак прызначыў 7 сутак адміністратыўнага арышту.