Круглы стол “Адукацыйна-выхаваўчы патэнцыял Курапатаў”



У беларускіх падручніках гісторыі тэма камуністычных рэпрэсій або не згадваецца, або падаецца вельмі тэндэнцыйна. У менскім офісе незалежных прафсаюзаў прайшоў круглы стол “Адукацыйна-выхаваўчы патэнцыял Курапатаў”. Гаворыць яго ўдзельніца, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Ірына Раманава.

– У гэтым падручніку нават не прыводзяцца лічбы рэпрэсаваных, але зусім вытанчана пададзены лічбы рэабілітаваных, то гэта сітуацыя абсурдная. Як бы рэпрэсаваныя – гэта асобныя дзеячы, а рэабілітаваных – 160 тысяч. Ні слова няма пра самыя масавыя аперацыі – пра кулацкую аперацыю. Яна склала па СССР больш за 700 тысяч арыштаў. Так 50% было расстраляна. Нацыянальныя аперацыі – больш за 300 тысяч, расстраляных – 75%, пра іх нават не ўзгадваецца.

У круглым стале бралі ўдзел гісторыкі, выкладчыкі і педагогі, грамадскія актывісты. Былі і прадстаўнікі Міністэрства адукацыі. Прысутныя выказвалі спадзяванне, што сітуацыя ў блізкім часе можа выправіцца, дзякуючы таму, што афіцыйныя ўлады нарэшце сталі агучваць тэму Курапатаў.

Максім Каўняровіч. Беларускае Радыё Рацыя