Круглы стол – у пошуках эфектыўнай супрацы



Круглы стол у пытаннях рэгіянальнага і мясцовага развіцця прайшоў у Берасці. Сярод удзельнікаў – прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый, мясцовай улады, бізнесу ды эксперты. Асноўнай мэтай стаў пошук агульных тэмаў, якія могуць зацікавіць як мага больш суб’ектаў – для найбольш эфектыўнай супрацы на рэгіянальным узроўні, – адзначае адзін з дакладчыкаў і арганізатараў сустрэчы Уладзімір Красько:

– Плануецца знайсці агульныя кропкі для супрацоўніцтва і наладжвання дыялогу паміж суб’ектамі – улада, недзяржаўныя грамадскія аб’яднанні і бізнес. Будзе запланаваны шэраг мерапрыемстваў і таксама наладжаны дыялог паміж нашымі суб’ектамі.

Акрамя таго, семінар прысвяцілі магчымасцям прыцягнення ў працэс устойлівага развіцця недзяржаўных арганізацый. Пакуль такіх арганізацый не шмат, і ствараюцца яны найчасцей з міжнароднай падтрымкай. Аднак іх роля з кожным годам становіцца ўсё больш заўважнай, – адзначылі арганізатары мерапрыемства – прадстаўнікі ’’Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацыі’’.

Беларускае Радыё Рацыя