„Крык для Беларусі” ў Торуні



6 ліпеня Беларусы Торуня разам з польскімі актывістамі зладзілі спантанічную акцыю: „Крык для Беларусі” ў сувязі з прысудам для Віктара Бабарыкі  – 14 гадоў турмы. 

Прысутныя выказалі сваё абурэнне рашэннем уладаў Беларусі:

– Тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, – гэта сапраўдны кашмар. Спрадзяемся, што Віктар ўжо неўзабаве выйдзе на волю, а судзіць будуць сапраўдных злачынцаў.

Акцыі салідарнасці адбываюцца ў Торуні кожную нядзелю а 12-й гадзіне пад помнікам Каперніка.

Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя