Крымінальнай справы па факце расстрэла Генадзя Шутава не завялі



Гэта вынікае з адказу палкоўніка юстыцыі Васілюка, з галоўнага следчага ўпраўлення, на адпаведныя заявы ад імя сваякоў загінулага.

Сам адказ сваякі, сярод якіх і дачка Генадзя Шутава Настасся Баранчук, не каментуюць, спаслаўшыся на падпіску аб неразгалошванні, але праўда дазваляюць апублікаваць ягоную копію:

– Праўды мы ніколі не даведаемся, але можа ёсць якая справядлівасць. Я спадзяюся, што штосьці будзе.

Берасцейскі праваабаронца незарэгістраванай «Вясны» Уладзімір Вялічкін так пракаментаваў сітуацыю з адмовай завядзення крымінальнай справы па факце расстрэлу Генадзя Шутава:

– Гэта не што іншае як спроба захаваць гонар мундзіра і схаваць канцы ў ваду па фактах перабольшвання супрацоўнікамі міліцыі сваіх паўнамоцтваў.

З тэкстам адказу з галоўнага следчага ўпраўлення можна азнаёміцца на нашым сайце.

***

Генадзь Шутаў — беларускі байкер, шматдзетны бацька, які паходзіў з мястэчка Жабінка. Быў расстраляны невядомымі асобамі 11 жніўня ўвечары падчас пратэстаў супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Берасці. Праз некаторы час ён памёр у шпіталі ад гэтых смяротных раненняў.

Беларускае Радыё Рацыя