Крымінальная справа супраць Анжалікі Борыс і іншых



Генеральная пракуратура Беларусі пачала крымінальную справу ў дачыненні старшыні незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі Анжалікі Борыс і іншых асобаў паводле ч. 3 арт. 130 КК «Наўмысныя дзеянні, скіраваныя на распальванне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб», паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Максімальная санкцыя дадзенай часткі артыкулу 130 прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў.

Прадстаўнікоў Саюзу палякаў Беларусі вінавацяць у тым, што з 2018 году да сёння на тэрыторыі Гародні і іншых населеных пунктаў вобласці «з прыцягненнем непаўналетніх арганізавалі і правялі шэраг незаконных масавых мерапрыемстваў па ўшанаванні ўдзельнікаў антысавецкіх бандфармаванняў, якія дзеілі ў час і пасля Вялікай Айчыннай вайны, якія здзяйснялі рабаванні, забойствы мірнага насельніцтва Беларусі, зьнішчэнне маёмасці. Іх дзеі пераследавалі мэты рэабілітацыі нацызму, апраўдання генацыду беларускага народа».

24 сакавіка Анжаліку Борыс засудзілі на закрытым паседжанні да 15 сутак арышту за правядзенне традыцыйнага свята Казюкі.