Крызіс гуманітарных навук
“Гуманітарныя навукі ў Беларусі, за невялікім выняткам, надалей знаходзіцца ў стане крызісу,” – адзначыў у эфіры нашага радыё метадолаг і філосаф Уладзімір Мацкевіч. Хоць афіцыйна сітуацыя выглядае іначай, а дзяржаўныя ўстановы пастаянна арганізуюць для навукоўцаў канферэнцыі ды кангрэсы:
– Але ж калі яны адбываюцца, то заўсёды пад кантролем афіцыйных установаў. І вельмі цяжка там браць удзел незалежным даследчыкам – тым фабрыкам думкі, якія існуюць і робяць досыць цікавыя даследаванні. Ці асабіста незалежныя даследчыкі таксама амаль не могуць патрапіць вось на такія афіцыйныя мерапрыемствы.
Паводле Уладзіміра Мацкевіча, сярод шэрагу гуманітарных навук больш-менш крытычную масу даследчыкаў і навукоўцаў маюць філолагі і гісторыкі, а таксама эканамісты. Што тычыцца сацыялогіі, культуралогіі, псіхалогіі і гэтык далей, то імі займаецца дастаткова вузкае кола людзей, частка з іх – за межамі Беларусі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота styleinter.net