Ксенія Гадзецкая: Літоўцы не заўсёды пагаджаюцца, але спрабуюць нас падтрымліваць



Што зараз з акцыямі салідарнасці ў Літве? Што там ведаюць пра апошнія рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў і актывістаў? Наколькі шмат беларусаў з’язджае ў краіну-суседку і якая падтрымка ім там аказваецца? На такія ды іншыя пытанні дала адказы беларуска Ксенія Гадзецкая, што жыве ў Вільні:

– На дадзены момант акцыі перайшлі ў іншы фармат з-за спякоты, таму што не вельмі магчыма праводзіць акцыі, пікеты і страйкі каля амбасады, таму што вельмі спякотна. Быў роварны марафон у падтрымку беларусаў, дзе даволі шмат людзей прынялі ўдзел, былі дзіцячыя акцыі, былі акцыі ля мяжы, дзе я не прымала ўдзелу, але яны зараз перайшлі з фармату пікета да фармату сумесных дзеянняў. 

Радыё Рацыя: Ці стала больш беларускіх мігрантаў за гэты перыяд?

Ксенія Гадзецкая: Мне падаецца, што стала больш, але не ўсе едуць у Літву, даволі вялікая частка мігрантаў едзе ў Польшчу. Як мне падаецца, то гэта па большай частцы людзі, якія працуюць у журналістыцы. 

Радыё Рацыя: За пошні перыяд якім чынам змяніўся настрой да беларускай дыяспары ў Літве? 

Ксенія Гадзецкая: Стаўленне літоўскае да нас усё яшчэ станоўчае, яны не заўсёды пагаджаюцца з намі ў некаторых сродках, якія выкарыстоўваюцца для дасягнення мэты, як гэта было з пікетамі намяжы, калі кіроўцам фур не давалі праехаць, ці калі некаторыя акцыі праходзяць з парушэннем каронавірусных абмежаванняў. Але усё роўна стаўленне станоўчае і літоўцы спрабуюць нас патрымліваць. 

Поўную размову слухайце ў далучанным файле:

Ксенія Гадзецкая дадала, што на бліжэйшы час буйных акцый салідарнасці ў Літве з Беларуссю не плануецца ў сувязі з анамальнымі з’явамі надвор’я.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя