Куды ідуць прафсаюзныя сродкі?



Гарадзенскія грамадскія актывісты спрабуюць даведацца, куды ідуць грошы дзяржаўных прафсаюзаў Гарадзеншчыны. Маладзёны зрабілі запыт з такім пытаннем на імя кіраўніка абласнога аб’яднання прафсаюзаў Рамуальда Юроўскага пасля звароту некалькі жыхароў гораду, якія ўжо некалькі дзясяткаў год плацяць ўнёскі і лічаць, што іх грошы проста мантачаць.

Кажа адзін з грамадскіх актывістаў Ігар Банцар:

– Зразумець, куды расходуюцца сродкі, людзі не могуць, бо ім ніхто нічога не гаворыць. Таму мы напісалі зварот да кіраўніка прафсаюзаў вобласці з просьбай растлумачыць, як сябры прафсаюза могуць азнаёміцца з расходаваннем сродкаў, якія яны плацяць, а таксама якімі нарматыўнымі актамі гэтае права пацверджана. Для таго, каб кожны сябра прафсаюза мог з гэтым азнаёміцца і зразумець, якія ў яго ёсць правы, а таксама пракантраляваць правільнасць расходавання прафсаюзных сродкаў.

Актывісты збіраюцца чакаць адказу прафсаюзных лідараў згодна заканадаўства 15 дзён, а ў выпадку чарговай адпіскі збіраюцца звярнуцца ў незалежныя СМІ.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня