Куды хіснецца “справа патрыётаў”?



“Хлопцаў не пазбавяць волі”, – лічыць кіраўнік праваабарончай арганізацыі “Платформа” Андрэй Бандарэнка.

Днямі старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч заявіў, што ў хуткім часе ў «справе патрыётаў» будзе пастаўлена кропка.

«Да канца восені кропка будзе пастаўлена, — сказаў ён. — Не магу прагназаваць, у які бок. Але мы вынесем абгрунтаванае рашэнне».

РР: Кіраўнік Следчага камітэта не бярэцца прагназаваць, у які бок павернецца справа. А вы можаце зрабіць свае прагнозы? 

Андрэй Бандарэнка: Калі справа палітычная, то рабіць такія прагнозы – гэта тое самае, што гуляць у казіно. Следчыя ўжо паставілі сябе ў вельмі непрыгожае становішча, распаўсюдзіўшы фэйкавую інфармацыю, якая вельмі падарвала давер грамадства да аб’ектыўнасці следства.

РР: Тым не менш, кропку ў справе збіраюцца паставіць…

Андрэй Бандарэнка: Паўтаруся, што следчыя сёння занаходзяцца ў вельмі складаным становішчы. Асабліва, улічваючы памкненні беларускага кіраўніцтва выправіць своі імідж на Захадзе. Зыходзячы з гэтага , трэба меркаваць, што абвінавачванні будуць часткова перакваліфікаваны і абвінаваўчыя прысуды не будуць звязаны з пазбаўленнем волі.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя