Куды скокне леў? Развагі лідскіх апазіцыянераў



У цэнтры Ліды ўжо некалькі год на задніх лапах сядзіць чорначыгунны волат – леў з пульхнай грывай ды шчытом з перакрыжаваныі ключамі. Ён быў усталяваны да 500-годдзя прыняцця гарадскога герба. Тады нетыповы для тутэйшых мясцін звер з’явіўся ў якасці геральдычнага знака, каб падлегчы ды атрымаць даброты ад тагачаснага канцлера ВКЛ Льва Сапегі. У жывой жа прыродзе, перш чым зрабіць дакладны скок наперад альбо на будучую ахвяру, мудрая жывёла доўга і абачліва аглядае наваколле. Куды ж сёння скокне Леў?

Пра сітуацыю ў Лідзе ды ўласнае бачанне свет гутарым з лідарам лідскай апазіцыі Уладзімірам Круцікавым ды яго паплечнікам Міхасём Бурачэўскім. Абодвум па 55 год.

Уладзімір Круцікаў інжынер-электрык паводле адукцыі. Зараз майстар участка аўтазавода “Нёман”. Кіраўнік аб’яднанай суполкі Партыі БНФ.

Міхась Бурачэўскі быў мантажнікам будаўнічых канструкцый, электразваршчыкам-верхалазам. Зараз на пенсіі па інваліднасці. Сябар Партыі БНФ. Абодва ж краязнаўцы і фотааматары.

DSCF1582

РР: “Як вы, тэхнакраты, паводле біяграфіі і працы, прыйшлі да беларушчыны і, урэшце, да палітыкі?”

Міхась Бурачэўскі: „Можна сказаць выпадкова. У 80-х выйшаў у эфіры БТ тэлеспектакль па раману Вячаслава Адамчыка “Чужая бацькаўшчына” . Мяне ён зацікавіў настолькі, што ў сястры ўзяў пачытаць аднайменную кнігу. Але яна была па-расейску. Здолеў прачытаць не больш за старонку – настолькі чужым пасля сакавітай мовы Адамчыка быў пераклад. Так зразумеў, што беларуская –  “самая мая”!

Уладзімір Круцікаў: “Я беларускую свядомасць адчуваў, колькі сябе памятую. Нарадзіўся ў Бераставіцкім раёне, дзе была вайсковая частка пераважна з расейцаў. Мы, мясцовыя, трымаліся асобна і за фанабэрыстасць, калі што, іх ганялі. Другі штуршок – скончыў сельгасакадэмію на Украіне. На курсе былі мурыны. У Мінску паводзілі сабе нахабна, нібы, яны гаспадары. У Кіеве былі цішэй вады, ніжэй травы…”

Міхась Бурачэўскі: “Што да палітыкі, падштурхнулі прыйсці ў яе артыкулы супраць Народнага фронта, што нараджаўся. У іх былі характэрныя назвы –  “Пена на волне перестройки”, “Барьер политической слепоты» і г.д. Пасля на базе літаратурнай суполкі “Рунь” у педвучэльні ўзнікла суполка БНФ, куды я і ўступіў”.

Уладзімір Круцікаў: “Афіцыйная прапаганда гаварыла адно, а ў жыцці бачылі дыяметральна супрацьлеглае. Тады на Гарадзеншчыне ў год на чалавека, як лічылася, гадавалася па 176 кг мяса, а ў крамах хоць шаром пакаці. Сказвалася адсутнасць кармавой базы, а вытворчыя лініі на мясакамбінаце, дзе тады працаваў, “адмаўляліся” перапрацоўваць кожу ды косці. Баявым хрышчэннем для нас сталалі выбары першага прэзідэнта ў 1994, дзе агітавалі ды збіралі подпісы за Зянона Пазьняка.”

РР: “Тады Зянон Станіслававіч мог бы стаць прэзідэнтам асобна ўзятай, але зараз настроі электарата, як любяць гаварыць палітыкі, такія. Бадай, усе разумеюць, што ў краіне адбываецца абы што, а існуючая сістэма не мае нават спадзяванняў на перспектыву. Але адначасова пабойваюцца рынкавых рэформаў – маўляў, будзе бардак, як у 90-х, а тыя каму за 59, застануцца без працы, бо ўбытковыя заводы, якіх большасць, пазакрываюць. Іх жа выставяць на вуліцу. А ў праграмах апазіцыйных партый пра  самае балючае ані  слоўца!”

Міхась Бурачэўскі: “Гэта і адзін з сакрэтаў падтрымкі Лукашэнкі, бопростым людзям ніхто  нічога не тлумачыць. А яго прапаганда не маўчыць – “прыйдуць АГП ды БНФ і разгоняць калгасы!” Не, шаноўныя, ніхто гэтага з заўтрашняга дня не зробіць! Прыгадаю расейскага вядомага рэвалюцыянера Пляханава, які ў 1917 адкрыта гаварыў Леніну – “у нас яшчэ незмалочаная мука, каб пекчы сацыялістычны пірог!” У нас няма заканадаўства для рынкавых рэформаў. Наш парламент 20 год рабіў усе акты для камандна-адміністрацыйнай эканомікі. Памятаеце дэкрэт Лукашэнкі аб немагчымасці звальняць людзей з дрэваапрацоўкі? Я адразу сказаў, што ўсё гэта пойдзе прахам. Хіба гэта “мадэрнізацыя вытворчасці?” Каб жа яна адбылася, трэба новыя праекты, інвестыцыі для замены старога абсталявання, адправіць на навучанне працаўнікоў.”

РР: “Ужо сёння многія выбаршчыкі гавораць, што не збіраюцца браць удзел у будучай прэзідэнцкай кампаніі, бо выбарчае заканадаўства не адпавядае дэмакратычным нормам, а значыць, адбудуцца выбары без выбара…”

Уладзімір Круцікаў: “Што і ўбачылі на апошўніх мясцовых выбарах – у Лідзе ўчасткі пуставалі. У нашым завадскім інтэрнаце намеснік дырэктара па ідэалогіі паспрабаваў  пагнаць людзей галасаваць, дык ледзь па пысе не далі! Дый разгром апошняй Плошчы жаху нарабіў…”

РР: “Тым ня меньш, зараз мы жывем у іншай сітуацыі, якую палітолагі ды палітыкі вызначаюць як “да Майдана ды пасля яго”. Дарэчы, наша зямлячка з Баранавіч, вядомы расейскі палітык і праваабаронца Валерыя Навадворская акурат за некалькі дзён да смерці назвала тых на Украіне, хто падтрымлівае сепаратыстаў з Данецка ды Луганска “фантастычнымі ідыётамі, якія трапілі ў расейскую пастку”.”

Міхась Бурачэўскі: “Валерыя Ільінічна, як зазвычай, трапна сказала. Паўднёвы Захад сядзіць на датацыях, у Данбасе вугаль у мностве шахтаў вычарпаны. Таму і Расеі яны непатрэбныя. Хоць Крэмль яшчэ не раз будзе грэць на іх рукі дзеля сваіх імперскіх мэтаў…”

РР: “А ці не здаецца, што й палітычнае становішча ў Рыгоравіча змянілася? Ён інтэнсіўна манеўруе – то да Турчаніна звяртаўся, як да прэзідэнта,то клянецца ў вернасці “дарагому Уладзіміру Уладзіміравічу…”

Уладзімір Круцікаў: “Гэта нават не столькі цынізм, колькі разгубленасць перад падзеямі і будучыняй. Невядома ж, што сёння ў Пуціна ў галаве. Прапануе які-небудзь рэферэндум “аб уступленні ды праглынанні” . І куды наш падзенецца? Могуць жа і губернатарам не пакінуць. Ці не таму раптам па-беларуску паспрабаваў загаварыць?! З іншага боку, паытанне з пытанняў – нафта. Пакоцяцца раптам сусветныя цэны ўніз і тую ж Расею пачнуць разрываць цэнтрабежныя сілы, бо не хопіць грошай. Тады і Лукашэнка без іх датацый можа знікнуць сам па сабе –  ў часе дварцовага пераварота альбо з-за натоўпаў на вуліцах. Шляхі змены ўлады ірацыянальныя – успомнім развал СССР!”

РР: У любым выпадку, патрэбныя лідары, што здолелі б падхапіць уладу. А хіба сёння, акрамя ўмоўных праяваў дзяржаўнасці, мы не Смаленская вобласць-2?!”

Міхась Бурачэўскі: “Усё-ткі калі і дзе можа выбухнуць, залежыць найперш ад народа. Успрмнім тыя ж 90-я, калі масава пачалі страйкаваць заводы і на вуліцах апынулася адразу да 70 тысяч чалавек! Апазіцыя цяперпашняя сапраўды не здольная павесці за сабой. Дастаткова пачытаць іх лаянку і Інтэрнэце міжсобку. А такога “бога на вуліцы”, як некалі Пазьняк, няма. Дый незразумелыя ягоныя пасланні з эміграцыі – як нехта яго ў зман уводзіць. Піша, што ледзь не дзякуючы КХП-БНФ людзі на апошнія выбары не пайшлі. У Кіеве таксама не апазіцыя зрабіла Майдан – найперш людзям невымерна надакучыла прадажная ўлада!”

рр: “Уявім, падымецца народажыхарства ў Лідзе, вы, як лідары, гатовыя падхапіць сцяг?”

Уладзімір Круцікаў: “Чаму ж не? Барацьба супраць рэжыму вядзецца двума шляхамі – падпольна-прапагандысцкім, як зараз. А калі выбух, лідэры на Плошчы аднекуль з’яўляюцца. Са свайго завода выведу людзей. Хоць сённяшнім лідэрам варта да людзей ісці, бо іх прамовы занадта акадэмічныя, адарваныя ад таго, чым жывуць людзі. Хай бы самі сталі на біржу! Мо не дзеля заробку, а каб паснедаць, папрацаваць побач са сваімі выбаршчыкамі, як у свае часы Лех Валенса.Тады будуць разумець грамадства, а яно іх…”

Міхась Бурачэўскі: “Ты пытаеш, ісці на выбары альбо не. Я адназначна лічу – ісці! У асноўным, іх ігнаруе апошнімі гадамі наш электарат. Гэта дае глебу для процьмы злоўжыванняў выбапрчымі камісіямі. Тыя ж, каго пад прымусам і пагрозамі гоняць, на выбары ідуць. Адпаведна і галасуюць. Так што мой лозунг – прыйдзі ды выкрэслі хоць усіх, але прыйдзі!”.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя