Купалле на канале Агінскага



У Слоніме вечарам, 6 ліпеня, на набярэжнай канала Агінскага адбылося гарадское свята Купалле. І хоць гараджан з кожным годам на падобныя святы прыходзіць усё менш і менш, аднак свята ўсё ж адбылося. Найбольш слонімцаў зацікавіў сам канал Агінскага, дзе Купалінка запаліла касцёр, на якім адбыўся парад самаробных плытоў, што змайстравалі на слонімскіх прадпрыемствах. Іх шчыра віталі слонімцы і фатаграфавалі на памяць.

У гэты вечар маладыя дзяўчаткі апускалі на ваду вяночкі, а са сцэны гучалі рускія песні ў выкананні мясцовых артыстаў.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара