Курсант Акадэміі МУС запісаў моцны відэазварот



Уладзіслаў Бацян, курсант чацвёртага курса Акадэміі МУС, пакінуў навучанне і звярнуўся з заклікам да іншых сілавікоў: „Хопіць збіваць свой народ”.

Былы курсант запісаў відэазварот, у якім звярнуўся да былых аднакурснікаў і да іншых афіцэраў. У відэазвароце ён патлумачыў, што не хоча станавіцца зброяй у руках нелегітымнай улады. Лукашэнка працягвае выкарыстоўваць супрацоўнікаў сілавых ведамстваў, каб утрымаць улады, адзначыў Уладзіслаў Бацян.

„Звяртаюся да супрацоўнікаў сілавых структур: хопіць маўкліва выконваць злачынныя загады. Хопіць збіваць свой народ”, – сказаў хлопец.

Таксама Уладзіслаў Бацян распавёў, што стаў сведкам таго, як старшыня выбарчай камісіі фальсіфікаваў выбары – закідваў бюлетэні ў скрыню, калі ўчастак быў яшчэ закрыты.

Ініцыятыва By_Pol з’яўляецца аб’яднаннем супрацоўнікаў усіх сілавых ведаў Беларусі.

E-mail – [email protected]; Telegram – https://t.me/By_Pol

Instagram – https://www.instagram.com/osb.by_pol/

novychas.by