Курсы ангельскай мовы для ўладальнікаў аграсядзібаў



Курсы ангельскай мовы хочуць зладзіць на Берасцейшчыне для прадстаўнікоў аргасядзібаў і зацікаўленых у такой галіне бізнесу асобаў. Такія планы маюць у перспектыве раэлізатары праекту USAID у межах праграмы развіцця ААН “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё”.

Каардынатар праекту па Берасцейскай вобласці Вадзім Пракапчук перакананы, што ў галіне аграсядзібнага бізнесу мала хто ведае ангельскую мову, і гэта вялікі мінус для беларускага сервісу:

– Не сакрэт, прывабнасць Беларусі і Берасцейшчыны для замежных турыстаў расце з кожным годам. Але існуе моўны бар’ер. Таму я лічу, што гэтая катэгорыя найбольш зацікаўленая, і менавіта для іх мы і распрацоўваем методыку і шэраг заняткаў.

Колькасць удзельнікаў і інтэнсіўнасць заняткаў будзе напрамую залежыць ад колькасці пададзеных на ўдзел заявак. Курсы плануецца адчыніць напрыканцы жніўня або на пачатку восені.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота polese.by