Курсы па прадпрымальніцтве для інвалідаў па зроку



У Берасці людзі з абмежаванымі магчымасцямі будуць абменьвацца вопытам са шведскімі і фінскімі калегамі. Тут прайшла прэзентацыя праекту ’’Курс навучання інвалідаў па зроку асновам прадпрымальніцкай дзейнасці’’  пры падтрымцы шведска-фінскай вышэйшай народнай школы ’’Svefi’’. Арганізатарамі сустрэчы з беларускага боку сталі прадстаўнікі Беларускага Таварыстава інвалідаў па зроку. Каардынатар праекту з шведскага боку Аляксей Усаў пераканы, што ў такіх справах важна менавіта міжнародная супраца і перадача ведаў:

– Прыйшлі да агульнай думкі, што гэтая справа па перадачы вопыту ў сферы прадпрымальніцтва вельмі важная. У нас ёсць спецыялісты, якія могуць падзяліцца сваім ведамі. Мы пастаянна праводзім курсы ў тым ліку і для інвалідаў па зроку.

Прадпрымальніцтва сёння з’яўляецца адным з самых даступных (пры ўсіх відавочных цяжкасцях) відаў дзейнасці для інвалідаў па зроку і можа даць чалавеку ўпэўненасць у сваіх сілах, матэрыяльную незалежнасць і магчымасць да самарэалізацыі, – пераканыя арганізатары мерапрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя