Курсы валанцёрскай дзейнасці пры берасцейскім Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі



У Берасці на базе Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі да валанцёрскай дзейнасці падрыхтавана 47 падлеткаў.

Напрацягу чатырох дзён удзельнікаў курсаў вучылі бяспечным і эфектыўным зносінам, кіраваць стрэсавымі сітуацыямі, разуменню і выказванню пачуццяў, а таксама супрацьстаянню ціску з боку негатыўнага асяродка.

Валанцёрскім досведам падзялілася і Алена Савіцкая, якая ўжо звыш 20 год удзельнічае ў руху міласэрднасці:

– Наш валанцёр не павінен быць абыякавым. Гэта самае асноўнае правіла. Таму што, калі сам не абыякавы, то тады табе хочацца дапамагаць іншым. Адным з накірункаў дзейнасці – гэта распаўсюд вопыту, які напрацавалі валанцёры – жаданне працаваць і дапамагаць іншым, жаданне быць патрэбным іншым. Іншых патрабаванняў няма.

Арганізатары валанцёрскіх курсаў спадзяюцца, што падлеткі змгуць у сваім асяродку прасоўваць культуру здаровага ладу жыцця, праводзіць прафілактычна-асветніцукую працу. Такія курсы ў Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі плануюць праводзіць надалей.

Беларускае Радыё Рацыя