Кватэру Вольгі Вялічкі ўзламаў Следчы камітэт



З восені жанчына не ў Беларусі.

Кватэру Вольгі Вялічкі, якая кіравала дзіцячым хоспісам у Гародні, узламаў Следчы камітэт.

«На мой запыт, што гэта было? Які адказ? Правільна. Вас гэта не датычыцца. У прамым сэнсе гэтай фразы. Мне не дазволена праз электронны зварот даведацца,  што гэта было», — напісала яна ў Facebook.

Учора стала вядома, што ўлады ўнеслі Вольгу Вялічку ў спіс Інтэрпола. З восені жанчына не ў Беларусі. У снежні на яе завялі крымінальную справу, жанчыну падазраюць у злоўжыванні спонсарскай дапамогай.

novychas.by