КВЗшніка з Пінска будуць судзіць за жарт у Telegram



У Пінскім судзе 7-га лютага пачнецца разгляд крымінальнай справы Васіля Краўчука, якога абвінавачваюць у абразе міліцыянта. Падставай для разбору стаў каментар у тэлеграм-канале, – піша „Медыя-Палессе”.

У снежні 2020 года Васіль убачыў у тэлеграме навіну пра тое, як у адной беларускай школе міліцыянтка крычала на дзяцей. Ён напісаў у каментарах жарт, які раней гучаў на тэлебачанні ў праграме КВЗ. Гэта быў перафразаваны фрагмент вядомай дзіцячай песні „Пусть бегут неуклюже” з мультфільма пра Чабурашку і Кракадзіла Гену — частка прыпеву гучала па-іншаму. Пазней прайшлі вобшукі ў яго кватэры і кватэры яго маці. На Васіля пачалі крымінальную справу. Цяпер стала вядома, што матэрыялы справы перадалі ў суд Пінскага раёна і горада Пінска.

Васіль — удзельнік Вышэйшай украінскай лігі КВЗ, чэмпіён беларускага КВЗ у Першай лізе, удзельнік Еўралігі і неаднаразовы ўдзельнік фестывалю КВЗ у Сочы.

[manual_related_posts]