Ланцуг салідарнасці ў Менску



На Плошчы Незалежнасці людзі ўвечары ўключылі ліхтарыкі, праспявалі „Сцены рухнуць”, таксама крычалі „Уходи”, „Лысую резину пора менять”, „Не забудем, не простим”, пасля чаго сталі разыходзіцца. У гэты дзень помнік Леніну ў Менску абгарадзілі плотам, таму плакатаў на яго ніхто не вешаў.

„Ланцуг салідарнасці“, які стаяў каля Камароўкі, рушыў на праспект Незалежнасці, але частка людзей засталася стаяць.

На плошчы Перамогі праходзіць  Флэш-моб «Твая камера». Як кажуць арганізатары, мэта – нагадаць пра жудасныя падзеі 9-11 жніўня, нечалавечыя ўмовы ўтрыманьня ў турме. ТВАЯ камера – бо ў ёй можа апынуцца абсалютна любы чалавек, нават выпадковы, які выйшаў пакарміць коцікаў, проста сядзеў у машыне, ці прыехаў у РУУС высветліць, куды забралі тваё дзіця…

* * * 

Калона дзяўчат расцягнулася ад рынку да станцыі метро Якуба Коласа і перайшла на вуліцу Якуба Коласа.

Перад удзельніцамі прайшоў міліцыянт, які папярэджвае, што мерапрыемства не санкцыянавана.

Ля Камароўскага рынку каля 14 гадзін сталі збірацца дзяўчыны ў белым, у руках у іх кветкі. Яны сталі ў доўгі ланцужок, паведамляе tut.by.