Леанід Дубаносаў: Рэсурсы для агітацыйнай кампаніі ёсць толькі ў прадстаўнікоў улады



Паляпшэння ўмоваў для правядзення агітацыйнай кампаніі на Берасцейшчыне няма. У параўнанні з мінулымі выбарамі на кандыдатаў аказваецца схаваны ціск пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, няма дазволу на сустрэчу з выбаршчыкамі ў памяшканнях.

Патэнцыйны народны абраннік Леанід Дубаносаў адзначыў, што ў прыватнасці яго агітацыйная дзейнасць на выбарах будзе складацца толькі з пікетаў:

– Буду праводзіць агітацыйную кампанію ў асноўным пікетамі, таму што ў мяне няма грошай на ўлёткі, на плакаты. Я не ад ўлады, у якой усё ёсць, перадусім рэсурсы. Але мяне ў Мікашэвічах большасць жыхароў падтрымлівае. Я буду на гэта разлічваць. Таму што я шмат чаго дабіўся ў Мікашэвічах без дэпутатскага мандата. Я сапраўды за пяць гадоў шмат зрабіў.

Большасць пікетаў і абыходаў кватэраў для агітацыі кандыдаты ад партый і структураў дэмакратычнага кірунку запланавалі на выходныя дні. Гэта звязана са складанымі ўмовамі надвор’я.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце