Леаніда Кулакова затрымалі разам з аўтамабілем



Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова 21 чэрвеня затрымалі  супрацоўнікі ДАІ за пару бел-чырвона-белых аўстасцягоў з гербам «Пагоня», якія ён пачапіў на аўтамабіль-таксі.

kulakou150923-6japy

autamabiles-bchd

Фота artsiadziba.by

Кулакоў вырашыў прыняць удзел у акцыі па папулярызацыі нацыянальных сімвалаў «БЧБмабіль», якую абвясціла «Арт Сядзіба». Кожнаму адважнаму беларусу арганізацыя дае шанец ператварыць сваё аўто ў «БЧБмабіль».

Як толькі Леанід Кулакоў пачапіў сцяжкі на аўтамабіль, яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ і даставілі разам з аўтамабілем у РУУС Цэнтральнага раёна.

Праваабаронцы высвятляюць падрабязнасці затрымання актывіста.

 Супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол апытання. Кулакоў патлумачыў, што сцяжкі на аўтамабілі – гэта ягоная грамадзянская пазіцыя, а не сепаратызм. Пасля таго як Кулакова адпусцілі з міліцыі, ён заўважыў, што на аўтамабілі, які стаяў каля будынка РУУСа сцяжкі адсутнічаюць – нехта іх скраў. Зараз Кулакоў спрабуе напісаць заяву аб крадзяжы сцяжкоў. Супрацоўнікі міліцыі адмаўляюцца заяву прымаць.

Вясна