Легенды пра Менск на піўной бляшанцы і па-беларуску



АТ „Крыніца” запусціла лімітаваную серыю піва „Легенды Менску” да 950-годдзя г. Менска, бляшанка да якога аформленая па-беларуску.

Прычым надпіс пра шкоду здароўю таксама выкананы па-беларуску.

Але цешыць не толькі гэта. Прыемнае само афармленне і тое, што на адным баку бляшанкі размешчаная нейкая легенда пра Менск (на далучаным фота можна ўбачыць, напрыклад, легенду „Прывід мясцовай ратушы”).

tbm-mova.by