Лекар: «Амікрон» дае да 100 выпадкаў заражэння ад аднаго хворага



У Беларусі расце колькасць захварэлых на COVID-19. Паводле афіцыйных лічбаў, па стане на 23-студзеня за суткі ў краіне выяўлена 1957 новых выпадкаў заражэння, 17 чалавек памерла.

Медыкі адзначаюць, што ва ўмовах распаўсюду штама “амікрон” надзвычай важна насіць маскі і сачыць за асабістай гігіенай. З чым гэта звязана, патлумачыў лекар-лабарант Вадзім Садоўскі:

– Больш за ўсё непакой звязаны з тым, што ён вельмі заразны. Калі папярэдні штам «дэльта» і ранейшыя былі ў гэтым значна менш агрэсіўныя і рэдка пацыент мог заразіць больш дзясятка чалавек. У асноўным заражалася бліжэйшае атачэнне. То «амікрон» дае да 100 выпадкаў заражэння ад аднаго хворага.

Суразмоўца дадае, што хоць “амікрон” у большасці выпадкаў праходзіць у лёгкай форме, але масавасць захворванняў дасць моцную нагрузку на сістэму аховы здароўя.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]