Лекар Мікіта Салавей больш не галоўны інфекцыяніст Менска



25 студзеня ён зрабіў эмацыянальную заяву з нагоды рэпрэсій над медыкамі.

Лекар Мікіта Салавей больш не галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама, інфармуе TUT.BY. На гэтай пасадзе ён быў з снежня 2016 года. Салавей застаецца дацэнтам кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ.

— Гэта праўда. З сённяшняга дня галоўны пазаштатны інфекцыяніст камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Святаслаў Алегавіч Вельгін, — адказаў Мікіта Уладзіміравіч.

Святаслаў Вельгін — намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай часці гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы Менска.

Мікіта Салавей — адзін з самых вядомых беларускіх інфекцыяністаў, ён не адзін раз праводзіў анлайн-стрым па нагоды прафілактыкі каронавіруснай інфекцыі, вакцынацыі і плыні захворвання.

Як напісана на сайце Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, пасля заканчэння ВНУ ён праходзіў інтэрнатуру па спецыяльнасці «Інфекцыйныя хваробы» ў гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы Мінска, затым працаваў урачом-інфекцыяністам інфекцыйнага аддзялення Слуцкай ЦРБ. Быў аспірантам кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ. З 2013 года — асістэнт, з 2016 года — дацэнт той жа кафедры. У 2014 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па інфекцыйных хваробах, мае вышэйшую медычную катэгорыю.

Галоўным пазаштатным спецыялістам Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама па інфекцыйных і паразітарных захворваннях ён быў са снежня 2016 года.

Мікіта Салавей — аўтар больш за 80 навуковых публікацый, член Еўрапейскага таварыства па клінічнай мікрабіялогіі і інфекцыйных хвароб (ECSMID), Еўрапейскай акадэміі неўралогіі (EAN), Міжрэгіянальнай асацыяцыі па клінічнай мікрабіялогіі і антымікробнай тэрапіі (МАКМА), Балтыйскай сеткі па пераадоленні антибиотикорезистентности (BARN).

У лістападзе 2020 года Мікіта Салавей стаў членам Каардынацыйнага савета.

novychas.by