Лекар-траўматолаг распавёў правілы, як не стаць ахвярай маразоў



Бліжэйшыя два дні ў Беларусі чакаецца моцнае зніжэнне тэмпературы. Месцамі па краіне маразы дасягнуць “мінус 20” градусаў. Медыкі нагадваюць, што перадусім такое надвор’е нясе пагрозу здароўю ў выглядзе абмаражэнняў і пераахаладжэнняў.

Лекар-траўматолаг Аляксандр Бандацкі распавёў тры галоўныя правілы, як ня стаць ахвяраю маразоў:

„Па магчымасці не выходзіць на вуліцу без патрэбы. Аўтамабілістам не здзяйсняць працяглых далёкіх паездак, карыстацца грамадскім транспартам. Другое – гэта адзенне павінна адпавядаць сезону: цёплае адзенне, якое не абмяжоўвае рухаў, абутак на тоўстай падэшве”.

Дарэчы, ў краіне за перыяд з канца лістапада, калі пачалі з’яўляцца першыя маразы, халадовыя траўмы займела амаль 8 тысяч чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя