Лех Валенса шпіталізаваны



СМІ, са спасылкай на сына экс-прэзідэнта, паведамляюць пра шпіталізацыю Леха Валенсы з-за праблем з сэрцам. Мужчына быў дастаўлены ў кардыялагічнае аддзяленне Гданьскага медыцынскага ўніверсітэта.

Па словах Яраслава Валенсы, сына былога кіраўніка дзяржавы і лаўрэата Нобелеўскай прэміі, аналізы хворага „выклікаюць трывогу”, а сам Валенса вельмі аслаблены. Хутчэй за ўсё, на нейкі час ён застанецца пад наглядам лекараў. Раней стала вядома, што былы прэзідэнт Польшчы пакутуе ад ішэмічнай хваробы сэрца, цукровага дыябету 2-га тыпу і парушэння  зроку.

belta.by

Фота facebook.com