Ленін застанецца на цэнтральнай плошчы Барысава



Прыйшоў адказ на петыцыю актывіста „Маладога Фронта” з Барысава, які прасіў гарадскія ўлады дэмантаваць помнік Леніну на цэнтральнай плошчы горада.

Фота vandrouka.by

У адказе гарадскія ўлады напісалі, што „Ваши критические замечания и требования по демонтажу и переносу памятника В.И.Ленину, расположенного на главной площади в г. Борисове, не аргументированы и выражают Ваше личное мнение”.

” Нашу петыцыю падпісалі амаль 1000 чалавек, што сведчыць пра тое, што гэта не асабістая думка аднаго чалавека, а як мінімум 935 людзей. Таксама была шматлікая рэакцыя людзей, якія пісалі, што варта прыбраць гэты помнік з цэнтральнай плошчы, а пасля ўжо самі гараджане могуць вырашыць, што на тым месцы зрабіць.

Мы, канешне не чакалі іншага адказу, але гэты адказ не толькі не абгрунтаваны (не ўлічана меркаванне амаль 1000 людзей), але і проста сведчыць пра прастую адпіску. У нас ёсць магчамасць абскардзіць гэта рашэнне ў Менскім абласным выканаўчым камітэце, а пасля і ў судзе. Мы канешне разумеем, што вынік гэтага можна таксама ўжо прадсказаць, але мы лічым, што гэта трэба рабіць дзеля таго, каб на нашы з вамі петыцыі не адказвалі простымі адпіскамі, а хаця б абгрунтоўвалі свае рашэнні. Гэтым правам мы і скарыстаемся”, – адзначылі маладафронтаўцы.

Паводле прэс-рэлізу