Ленін з’явіўся ў Слонімскай 11-й механізаванай брыгадзе



У бібліятэцы Слонімскай 11-й механізаванай брыгады адкрылася выстава, прысвечаная 100-м угодкам бальшавіцкага перавароту ў Расеі. Цэнтральнай фігурай выставы з’яўляецца былы лідар бальшавікоў Уладзімір Ульянаў-Ленін.

На выставе вайскоўцы, а таксама школьнікі і госці быгады, знаёмяцца з экспанатамі выставы – гэта паштоўкі і значкі з выявамі Леніна, кнігі і бюсты з Леніным. Падрыхтаваў выставу ветэран брыгады, старшына запасу Міхаіл Харчанка. Практычна ўсе экспанаты выставы – гэта з яго асабістай калекцыі. Толькі значкоў у калекцыі Міхаіла Харчанкі з выявамі Леніна больш за тры тысячы. На выставе таксама экспануецца бюст Леніна з дрэва, які ў 1953 годзе зрабіў дзятлаўскі рэзчык па дрэве  Уладзімір Мацюк.

Валянціна Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара