Летась колькасць насельніцтва ў Беларусі наменшылася на 12 821 чалавека



Летась колькасць насельніцтва Беларусі паменшылася на 12 821 чалавека і на 1 студзеня склала 9 мільёнаў 491 тысячу 900 чалавек, сведчаць афіцыйныя статыстычныя звесткі.

У краіне нарадзілася 102 356 дзяцей, што на 13% менш, чым у 2016 годзе. Колькасць памерлых склала 119 051 чалавек і ў параўнанні з 2016 годам зменшылася на  0,3%.

У краіну на пастаяннае месца жыхарства прыбылі амаль 19 тысяч з’ехала 15 тысяч чалавек.

У мінулым годзе Аляксандр Лукашэнка даручыў прыняць меры, накіраваныя на паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў краіне і павелічэнне колькасці насельніцтва. «Беларусь можа пракарміць 20 мільёнаў чалавек. А самая галоўная наша задача, якую не мы, так нашы дзеці павінны вырашыць, — 15 млн. насельніцтва», — заяўляў ён у жніўні мінулага год.

belapan.by