Лідар гурта Znich трапіў на “Новую фабрыку зорак”



Лідар гурта Znich і тату-майстар Алесь Таболіч трапіў на “Новую фабрыку зорак” у Маскве.

Яго запрасілі, каб зрабіць татуіроўку самай маладой удзельніцы “Новай фабрыкі зорак”, 15-гадовай менчанцы Зіне Купрыяновіч

На “справаздачным канцэрце”, які прайшоў у мінулыя выхадныя, Зіна Купрыяновіч была пад пагрозай вылету з праекта. Дзяўчына сольна выканала ўласную песню “Тук-тук”. Застацца на “Новай фабрыцы зорак” ёй дапамаглі галасы іншых удзельнікаў.