Лідскі актывіст ТБМ рыхтуецца да забегу ў Барселоне



Лідскі актывіст ТБМ рыхтуецца да міжнароднага забегу ў Барселоне.

Кіраўнік раённай суполкі Таварыства беларускай мовы Лявон Анацка толькі сёлета паўдзельнічаў у 25 міжнародных забегах, дзе папулярызаваў Беларусь і беларускую мову:

– Мне як сябры ТБМ гэта трэба рабіць, я так і раблю. „Наша слова” ўжо ў гэтым годзе паехала ў Парыж, Вялікабрытанію, Прагу, Швейцарыю. Нашы беларускамоўныя паштоўкі: „Добры дзень”, „Незалежнасць”, я іх таксама раздаваў, напрыклад, удзельнікам свайго першага цэмпіяната свету, быў у Белфасце, там раздаваў. Я таксама зрабіў бел-чырвона-белую форму, бо падчас першых забегаў бег у тым, што было.

Да забегу ў Барселоне, акрамя Лявона Анацкі, рыхтуюцца таксама іншыя ўдзельнікі з Беларусі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя