Лік палітвязняў набліжаецца да 900



Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння прызнала палітвязнямі восем чалавек. Яны пазбаўленыя волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сымбаляў, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна». Гэта Андрэй Юркоў, Сяргей Бекман, Юры Прахарэнка, Андрэй Званароў, Віталь Маркушэўскі, Мікалай Гаварко, Яўген Кагоцька, Данііл Касенка. Агулам па стане на 3 снежня незаконна за кратамі ўтрымліваюцца 896 актывістаў і выпадковых людзей. Агулам па крымінальных справах палітычнага характару праходзяць каля 3 000 асобаў.