Ліквідатары-чарнобыльцы сустрэнуцца з Папам Францішкам
20 красавіка Папа Рымскі Францішак на аўдыенцыі ў Ватыкане прыме ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Як чакаецца, у сустрэчы прымуць удзел каля 50 ліквідатараў з Беларусі і Украіны.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску распавёў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Ён таксама адзначыў, што на аўдыенцыі разам з ліквідатарамі будуць і іерархі, у тым ліку і Кандрусевіч, паведамляе афіцыйны сайт Рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі.
Сустрэча пантыфіка з ліквідатарамі будзе прымеркаваная да 30-годдзя з дня аварыі на ЧАЭС.
