Лінейка ў Рыжскай беларускай асноўнай школе імя Янкі Купалы



2 верасня пасол Беларусі ў Латвіі Васіль Марковіч прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку навучальнага года ў Рыжскай беларускай асноўнай школе імя Янкі Купалы. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі кіраўнікі арганізацый беларускай дыяспары Латвіі, прадстаўнікі дзелавых колаў.

У сваім выступе Васіль Марковіч адзначыў важнасць місіі школы па прасоўванні беларускай мовы і культуры; падзякаваў в.а. дырэктара школы Анжэлу Дзмітрыеву, намесніцу дырэктара Ганну Іване за працу па захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў Латвіі; пажадаў вучням, настаўнікам і бацькам поспехаў у новым навучальным годзе.

18-ці першакласнікам пасол Беларусі ўручыў кнігі «Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі першакласніку» і салодкія падарункі.

latvia.mfa.gov.by

Фота twitter.com/BelEmbassyLV