Літаратары згадалі сваё спартовае мінулае
На вечарыне, прысвечанай Еўрапейскім гульням у Менску, у сталічным Музеі Максіма Багдановіча беларускія літаратары згадвалі сваё спартовае мінулае.
Кажа паэт Навум Гальпяровіч:
– Я не шкадую, што займаўся футболам. Чаму вучыць спорт, і чаму спортам трэба займацца асабліва ў юнацтве, таму, што вельмі важна для чалавека зразумець, як можна пераадолець тое, што ты хочаш пераадолець. Як дасягнуць сваёй мэты, сумленным шляхам у той барацьбе, дзе няма забароненых прыёмаў, дзе няма хітрасцяў ніякіх, хцівасцяў, і гэтаму вучыць спорт. Ну, не прафесійны, канешне, у прафесійным спорце ўсё бывае.
Спартовай кар’ерай дзеля беларускай літаратуры ахвяравалі не толькі футбаліст, але і баксёры, парашутыстка, каратыстка. Саюз беларускіх пісьменнікаў штогод праводзіць спаборніцтвы па шахматах сярод сваіх сяброў.
Беларускае Радыё Рацыя
