Літва вылучыла 3 мільёны еўра на выратаванне гары Гедыміна
Год таму
Кабінет міністраў Літвы выдаткаваў 3 мільёны еўра на правядзенне работ па ратаванню аднаго з галоўных нацыянальных сімвалаў краіны – 50-метровай Замкавай гары са старадаўняй вежай.
Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Кабінета міністраў Літвы.
На мінулым тыдні з-за небяспечнага стану гары, на якой размяшчаецца вежа, быў аб’яўлены рэжым надзвычайнага становішча.
На працягу апошніх гадоў са схілаў Замкавай гары – натуральнага пяшчанага пагорка ў цэнтры Вільні – некалькі разоў спаўзала частка павярхоўнага пласта глебы. Асабліва ўзмацніліся працэсы эрозіі летась.
У снежні зямля спаўзла на сцежку, па серпантыну якой паднімаюцца наверх. На пяць месяцаў аб’ект быў зачынены для наведвання турыстамі.