Лівень затапіў Слонім



Страшэнны лівень з ветрам прайшоў на Слонімшчыне ў другой палове дня 25 ліпеня. Найбольш пацярпеў Слонім. Вада патапіла вуліцы, будынкі, асабліва пацярпеў прыватны сектар. Сотні званкоў было ў Слонімскае аддзяленне МНС. Выратавальнікі не паспявалі адпампоўваць ваду. Яна заліла не толькі вуліцы, але і верхнія паверхі шматпавярховых дамоў, некаторыя кватэры былі цалкам залітыя.

Агароды гараджан засталіся пад вадой ці былі проста змытыя ліўнем. Дождж не толькі заліў Слонім, але было пашкоджана шмат дахаў, вецер паваліў дрэвы і платы, зрываў шыфер.

Дождж у Слоніме працягваецца і сёння, 26 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім